Прымайце віншаванні

Важнае Грамадства

Дзень энергетыка прыпадае на той час, калі сама прырода выпрабоўвае на трываласць энергасістэму нашай краіны.

Але менавіта ў гэтых умовах яшчэ больш важкай і значнай для ўсіх становіцца наша праца.

Энергетыку нездарма называюць крывяноснай сістэмай эканомікі. Незалежна ад надвор’я, часу сутак мы нясём святло і цяпло людзям, забяспечваем стабільную дзейнасць усіх сфер жыцця краіны. Сама магчымасць існавання грамадства 21 стагоддзя напрамую залежыць ад нашай працы.

Працаваць у энергетыцы заўсёды лічылася прэстыжным. Быць энергетыкам – і ганарова, і адказна. Таму ў гэты дзень мне асабліва прыемна выказаць падзяку кожнаму прадстаўніку нашага калектыву за вернасць прафесіі, сумленнае і дастойнае стаўленне да справы, адказную і дзейсную працу. Словы асаблівай удзячнасці я адрасую тым, хто сустракае сваё свята на працоўным месцы. Дзякуй вам за тое, што ў экстрэмальных умовах вы заўсёды праяўляеце мужнасць, вытрымку і самаадданасць. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам энергетыкі, мудрасць, вопыт і падтрымка якіх не маюць цаны.

Калегі, я ад усёй душы віншую вас і нашых партнёраў, спажыўцоў, усіх хто звязаны з энергетыкай, з прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя, росквіту, дабрабыту і паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў, бяспечнай і безаварыйнай працы!

Анатоль МІКЛАШЭВІЧ,
дырэктар філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” РУП “Гроднаэнерга”

З узнагародай!

За поспехі, дасягнутыя ў працы, высокі прафесіяналізм і адданасць справе, уклад, унесены ў развіццё энергетычнай галіны, узнагароджаны:

Ганаровай граматай ДВА “Белэнерга” – галоўны інжынер Віктар Роўба; падзякай РУП “Гроднаэнерга” – электраманцёр Юрый Хілімончык;

Ганаровай граматай Ваўкавыскіх электрычных сетак – майстар Яўген Юч;

падзякай Ваўкавыскіх электрычных сетак – інжынер Сяргей Чыгір, трактарыст Сяргей Шабусаў;

Ганаровай граматай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ваўкавыскіх электрычных сетак – начальнік АДГ Андрэй Сапега, кантралёр Ганна Пачабыт, слесар Аляксей Касцюк, намеснік галоўнага інжынера Андрэй Гоман, электраманцёр Сяргей Стасюк.