Правядзі вольны час з экспрэс-абанементам

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Дзятлаўская раённая бібліятэка ў сваёй дзейнасці рэалізуе шэраг разнастайных платных паслуг для задавальнення запытаў карыстальнікаў: сканіраванне дакументаў, чорна-белая і каляровая раздрукоўка тэксту, пераплёт кніг, перфабіндзіраванне і ламініраванне дакументаў і іншыя.

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі і бібліятэк раёна прапануюць карыстальнікам набыць экспрэс-абанемент на адзін месяц для дарослых і дзяцей для карыстання мастацкай літаратурай у дамашніх умовах.

Экспрэс-абанемент уключае:

-набыццё неабмежавай колькасці кніг;

-шырокі выбар мастацкай літаратуры.

Чакаем вас па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18.

Тэлефон для даведак 8-01563-2-11-03.

Марына БОРТКА,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga