Навагодні зварот старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэя Уладзіміравіча Садоўскага

Галоўнае Улада

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з надыходзячым Новым 2022 годам!

Мабыць, гэта самае доўгачаканае і радаснае свята. Яно аб’ядноўвае людзей, як ніякае іншае, яго з нецярпеннем чакаюць і дзеці, і дарослыя. У гэтыя дні кожны дом напаўняецца святочным настроем і асаблівай атмасферай.

Дзіўная ўласцівасць гэтага свята заключаецца яшчэ і ў тым, што, сустракаючы Новы год, мы традыцыйна ўспамінаем год адыходзячы, усё самае лепшае, што ў ім адбывалася, будуем планы на будучыню.

2021 год падарыў нам нямала дасягненняў і добрых уражанняў, узбагаціў новым вопытам. Ён правяраў нас на трываласць і прафесійную прыдатнасць, рашучасць, уменне пераадольваць цяжкасці – і мы справіліся. Усе поспехі – вынік нашых сумесных намаганняў.

Падводзячы вынікі працы галін дзейнасці раёна, можна сказаць, што ў мінулым годзе нам удалося вырашыць шмат надзённых задач: з’явіўся шэраг новых аб’ектаў, адкрыліся новыя вытворчасці, створаны новыя рабочыя месцы.

Пасля рамонту былі адкрыты: гандлёва-сэрвісны цэнтр па вуліцы Міцкевіча ў Дзятлаве; пасля бягучага рамонту за кошт раённага бюджэту фельчарска-акушэрскі пункт у аграгарадку Вензавец, куды закуплена новае абсталяванне; тэрапеўтычнае аддзяленне № 1 установы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”.

Філіялам “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца” рэалізаваны інвестыцыйны праект “Будаўніцтва корпуса № 4” на 42 месцы. Новы сучасны корпус “Radon Riverside” ўжо адкрыў свае дзверы першым гасцям.

Была праведзена вялікая работа па добраўпарадкаванні райцэнтра: рэканструяваны мост па вуліцы Камсамольскай, добраўпарадкавана дваровая тэрыторыя жылых дамоў па вуліцах Перамогі і К. Цэткін, праведзена асфальтаванне вуліцы Азёрнай, зроблены капітальныя рамонты жылых дамоў па вуліцах Перамогі, 22 і Чапаева, 21.

У лістападзе ў райцэнтры ўведзены ў эксплуатацыю шматкватэрны жылы дом у мікрараёне шматпавярховай жылой забудовы па вуліцы Навагрудскай, 23 А. Дзевяціпавярховы буйна-панэльны дом агульнай плошчай жылых памяшканняў 4 580,10 кв. м быў пабудаваны за сем месяцаў, 72 сям’і, з якіх 52 – шматдзетныя, сталі ўладальнікамі доўгачаканых кватэр.

Пачаты капітальны рамонт будынка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава з цеплавой рэабілітацыяй фасада і рамонтам даху.

З мэтай павышэння якасці вады, якая падаецца спажыўцам, завершана будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў аграгарадку Раклевічы, у гарпасёлку Наваельня падключаны свідравіны да станцыі абезжалезвання вады, вядуцца работы па падключэнні да гарадской станцыі свідравін цэнтральнай раённай бальніцы.

Для аўтаматызацыі працэсу цеплазабеспячэння праведзена ўстаноўка новага кацельнага абсталявання на мясцовых відах паліва ў вёсцы Лапушна і аграгарадку Таркачы.

Сёлета нямала зроблена для паляпшэння якасці жыцця дзятлаўчан. Тое, што не паспелі завяршыць у гэтым годзе, працягнем у наступным.

Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі завяршаюць год з прыбыткам. У 2021 годзе рост валавой вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 100,8 %.

У раслінаводстве значныя поспехі дасягнуты ў нарыхтоўцы кармоў з траваў. На адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы нарыхтавана 35,3 цэнтнера кармавых адзінак, што на 11,7 цэнтнера больш, чым у 2020 годзе.

Валавы збор бульбы склаў 5,2 тысячы тон, што на 20,9 % больш за ўзровень мінулага года, ураджайнасць павялічылася на 93 ц/га. Валавы збор цукровых буракоў склаў 34,5 тысячы тон, ураджайнасць павялічылася на 124 ц/га. Валавая вытворчасць збожжа кукурузы склала 17,5 тысячы тон.

За 11 месяцаў 2021 года выраблена больш за 49,5 тысячы тон малака, што складае 103,2 % да аналагічнага ўзроўню 2020 года, атрымана прыбаўка малака – 319 кг на адну карову. Сярэдні надой на карову складзе каля 4 800 кг малака.

У адыходзячым годзе машынна-трактарны парк сельскагаспадарчых арганізацый папоўніўся новай высокапрадуктыўнай тэхнікай. Набыты 5 адзінак збожжаўборачных самаходных камбайнаў КЗС-1218А-1-02, 5 адзінак трактароў маркі “Беларус” розных мадыфікацый, 2 аўтамабілі МАЗ-5550С-4520-021 з прычэпамі. Для нарыхтоўкі кармоў набыты 3 трактарныя касілкі, граблі колава-пальцавыя, прэс-падборшчык рулонны ПРФ-180 і іншая сельскагаспадарчая тэхніка.

У СГФ “АграМілк” РУП “Гроднанафтапрадукт” пабудаваны сянажныя траншэі ў вёсках Засецце, Нарбутавічы, Галаўлі для якаснага захоўвання кармоў.

За 11 месяцаў 2021 года прамысловымі прадпрыемствамі выраблена прадукцыі на суму 162,1 млн. рублёў, індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па наборы тавараў-прадстаўнікоў за студзень-лістапад 2021 года склаў 100,5 %, экспартавана прадукцыі на суму 8,3 млн. долараў ЗША, што склала 118,7 % да аналагічнага перыяду 2020 года.

Экспарт паслуг па раёне за студзень-верасень 2021 года склаў 4,3 млн. долараў ЗША або 177,7 % да аналагічнага перыяду 2020 года.

За студзень-лістапад 2021 года па Дзятлаўскім раёне прыцягнута 48,5 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, тэмп росту склаў 101,1 % у супастаўных умовах да аналагічнага перыяду мінулага года.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па раёне за студзень-кастрычнік 2021 года склала 1038,3 рубля, тэмп росту намінальнай заработнай платы за студзень-кастрычнік 2021 года да адпаведнага перыяду 2020 года – 116,5 %.

Асаблівыя словы падзякі медыцынскім работнікам за высокі прафесіяналізм, цярпенне, за мужнасць і ўменне прымаць рашэнні і дзейнічаць у самых складаных сітуацыях.

Значныя поспехі дасягнуты і ў сістэме адукацыі. З медалём скончылі школу 10 выпускнікоў. Парадавала ў 2021 годзе і наяўнасць двух 100-бальных сертыфікатаў, атрыманых па выніках цэнтралізаванага тэсціравання.

Найбольш значнымі дасягненнямі сярод навучэнцаў сталі перамога ў рэспубліканскім моладзевым інавацыйным праекце “100 ідэй для Беларусі” (навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы), перамога ў XIV рэспубліканскім конкурсе па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон” (навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы), перамога ў ХІ рэспубліканскім конкурсе камп’ютарных гульняў патрыятычнай накіраванасці “ПАТРИОТ.by” (навучэнец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава).

Удастоены матэрыяльнай дапамогі з уручэннем пасведчання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі 15 навучэнцаў школ мастацтваў.

Ужо па добрай традыцыі спартыўныя дасягненні раёна былі адзначаны чарговай перамогай каманды “Алмаз” у саставе малодшай і старэйшай узроставых груп, якая заваявала дыплом 1 ступені на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дарагія сябры!

Хочацца выказаць словы падзякі за вашу работу, прафесіяналізм, цярпенне і ўпартасць у дасягненні намечаных вынікаў.

Няхай надыходзячы 2022 год будзе для вас, вашых родных і блізкіх шчаслівым, напоўненым яркімі падзеямі і добрымі справамі!

Шчыра жадаю, каб ваша жыццё азаралі любоў і цяпло хатняга ачага, спаўнення жаданняў, дасягненняў і новых поспехаў. Моцнага здароўя, дабрабыту, міру і шчасця ў Новым годзе!

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: