Любіш катацца – захоўвай бяспеку

Важнае Здарэнні і бяспека

Многія дзеці, хто з дарослымі, а хто і без іх, шчыра радуючыся снегу, пачалі катацца на сучасных надзіманых санках, так званых цюбінгах.

Не варта забываць, што гэта забава можа прывесці да траўмаў. Каб пракаціцца з ветрыкам і ў поўнай меры атрымаць асалоду неабходна прытрымлівацца наступных правілаў бяспекі, за выкананнем якіх трэба сачыць дарослым і даходліва растлумачыць іх сваім дзецям:

катацца можна толькі на спецыяльна падрыхтаваных трасах са снежнай паверхняй;

ухіл для спуску павінен быць не больш за 20 градусаў;

не варта катацца па схілах, парослых дрэвамі, таксама з горак з трамплінамі, бо пры прызямленні цюбінг можа моцна спружыніць;

трэба строга выконваць дыстанцыю паміж спускамі, пачынаць рух зверху толькі тады, калі папярэдні скончыў з’езд;

на санках-ватрушках варта спускацца седзячы, не спрабуйце стоячы ці скачучы, як на батуце;

унізе павінна быць даволі месца для тармажэння;

нельга катацца на адным цюбінгу разам з дзецьмі: у такім выпадку складана кантраляваць сітуацыю;

ніколі не прывязвайце надзіманыя санкі да транспартных сродкаў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga