Чакаць або мяняць?

Важнае Грамадства

Праект змяненняў у Асноўны закон краіны рыхтуецца на працягу гэтага года, а ўжо ў пачатку наступнага яго вынесуць на ўсенароднае галасаванне.

Ці трэба карэктаваць беларускае заканадаўства і як гэта зрабіць, паразважалі дзятлаўчане.

Пытанне: як вы ставіцеся да правядзення ў краіне рэферэндуму па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?

Андрэй Цыгель, выкладчык Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў:

– Стаўлюся адназначна станоўча. Усе мы разумеем, што ўзважаныя паступовыя перамены – гэта шлях да развіцця нашай краіны. А тое, што грамадзян запрашаюць прыняць удзел у вырашэнні далейшага лёсу дзяржавы, прыемна і пачэсна. Я збіраюся скарыстацца сваім правам і паўдзельнічаць у народным рэферэндуме па абнаўленні дзеючай Канстытуцыі. Хто, калі не мы? Важна меркаванне кожнага беларуса, бо па гэтых законах далей жыць нам і нашым дзецям.

Пытанне: на вашу думку, у якіх сферах найперш патрэбна рэфармаваць Канстытуцыю нашай краіны?

Ірына Агель, прадавец магазіна “Міраж”:

– За дзясяткі гадоў, на працягу якіх беларусы жылі па законах, прапісаных у Канстытуцыі, грамадства развівалася, ішло наперад. Думаю, і Асноўны закон Беларусі надышоў час абнавіць, “прычасаць” пад новыя рэаліі. Як звычайнага чалавека, мяне найперш цікавяць сацыяльныя гарантыі на дзяржаўным узроўні: налічэнне заработнай платы, выплата дапамогі катэгорыям насельніцтва, якія маюць у ёй патрэбу, пенсійная рэформа. Гэта ўсё фундамент дабрабыту людзей, іх упэўненасці ў заўтрашнім дні. Хочацца, як і раней, жыць пад мірным небам у мірнай краіне. Таму пытанні абароны краіны таксама важныя для абмеркавання грамадствам.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: