Алена Абрамчык: “Мы павінны ведаць імя кожнага загінулага”

Грамадства Свежыя навіны

27 снежня на ўсенароднае абмеркаванне быў вынесены праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Абмяркоўваем дакумент разам з дзятлаўчанамі.

Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея:

– Лічу важнымі і своечасовымі змяненні ў Асноўны дакумент нашай краіны, накіраваныя на захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Пасля заканчэння вайны мінула больш за 76 гадоў, аднак дагэтуль не ўсе факты мінулага раскрытыя, не ўсе імёны ахвяраў і герояў тых часоў устаноўлены. Пошукавую работу неабходна прадаўжаць. Народная памяць будзе захоўвацца ў выглядзе кніг, помнікаў, мемуараў, музейных экспазіцый. Мы павінны зрабіць гэта сёння, пакуль яшчэ ёсць жывыя сведкі ваенных падзей і іх родныя. Бо нашы нашчадкі маюць права ведаць праўдзівую гісторыю свайго народа і ганарыцца ім.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: