Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць

Грамадства Свежыя навіны

Семінар-інфармацыя “Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць” сабраў навучэнцаў 8-11 класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы на чарговае пасяджэнне ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.

На сустрэчу з навучэнцамі была запрошана доктар агульнай практыкі Парэцкай амбулаторыі Галіна Іванаўна Чэхаўская. У час мерапрыемства яна выказвала свае кампетэнтныя меркаванні.

Здароўе – самая галоўная каштоўнасць чалавека, якая даецца яму ад нараджэння. Як будзе выкарыстаны гэты дар, залежыць ад кожнага з нас. На семінары навучэнцы выступілі з падрыхтаванай інфармацыяй пра дасягненні аховы здароўя і фармацэўтыкі Рэспублікі Беларусь. Галіна Іванаўна падтрымала дыялог і нагадала прысутным пра сур’ёзнае выпрабаванне для людзей на трываласць і чалавечнасць у час пандэміі COVID-19. Карысным было яшчэ раз агучыць меры прафілактыкі, каб не стаць ахвярай гэтага захворвання.

Акрамя гэтага, доктар расказала пра ўстановы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, якія рыхтуюць спецыялістаў для аховы здароўя і фармацэўтычнай галіны.

Не пакінулі раўнадушнымі навучэнцаў дакументальныя стужкі аб сучасных медыцынскіх тэхналогіях дыягностыкі, аказанні спецыялізаванай дапамогі, а таксама ўрывак з фільма “Нашы дактары. Абраныя лёсам”.

У рамках рэалізацыі ШАГ-3 “Мы дзейнічаем!” былі прэзентаваны ТОП-5 дасягненняў беларускай сістэмы аховы здароўя за апошнія 25 гадоў, падрыхтавана фотавыстава “У здаровым целе – здаровы дух”.

Падводзячы вынікі семінара-інфармацыі, удзельнікі пагадзіліся з выказваннем А. С. Макаранкі: “Здароўе – гэта не падарунак, які чалавек атрымлівае адзін раз і на ўсё жыццё, а вынік свядомых паводзінаў кожнага чалавека і ўсіх у грамадстве”.

Таццяна ЖЫНКО,
класны кіраўнік 9 класа Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: