Якія факты нельга замоўчваць?

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Палавыя замахі на непаўналетніх – адна з сур’ёзных праблем сучаснага грамадства.

Крымінальным заканадаўствам прадугледжана адказнасць для тых, хто ўжо дасягнуў 18 гадоў, за палавыя зносіны і дзеянні сексуальнага характару з асобай, малодшай за 16 гадоў. Гэта тычыцца і выпадкаў, калі не выкарыстоўваўся фізічны ці псіхалагічны гвалт або бездапаможны стан падлетка, а, значыць, была добраахвотная згода пацярпелага. За падобныя дзеянні пакараннем можа стаць пазбаўленне волі да 10 гадоў.

З-за юнага ўзросту і абмежаванасці жыццёвага вопыту дзеці найчасцей не разумеюць характару ​​і значэння сексуальных дзеянняў, не могуць ім супраціўляцца. Акрамя таго, злачынцы прымушаюць непаўналетніх замоўчваць здарэнні, выкарыстоўваючы розныя спосабы ўздзеяння, што прыводзіць да шматэпізоднасці такіх злачынстваў, якія могуць прадаўжацца некалькіх месяцаў або гадоў. У шэрагу выпадкаў высвятляецца, што зламыснікі заводзяць знаёмствы з дзецьмі ў сетцы Інтэрнэт, часам, дасылаюць фота- ці відэаматэрыялы парнаграфічнага зместу, пераконваючы, што цяпер гэта модна і многія падлеткі так жывуць.

Асаблівасць некаторых спраў у тым, што вінаватымі могуць выступаць блізкія людзі пацярпелых. Здараецца, што маці, ведаючы што бацька ці айчым пасягае на палавую недатыкальнасць дзіцяці, саромеецца заявіць аб гэтым у міліцыю ці баіцца наступстваў фізічнага гвалту.

Пры сутыкненні з падобнымі негатыўнымі з’явамі рэчаіснасці ў дзяцей груба скажаецца ўяўленне аб навакольным свеце, сваім месцы ў ім, парушаюцца ўзаемаадносіны з людзьмі. Гвалт пакідае жорсткі адбітак на псіхічным і фізічным стане дзіцяці: выпрацоўваецца комплекс віны, заніжаецца самаацэнка, непаўналетнія становяцца замкнёнымі, палахлівымі або залішне агрэсіўнымі.

Інфармацыйную дапамогу ў такіх выпадках можна атрымаць на інтэрнэт-сайце POMOGUT.BY.

Пры выяўленні замахаў на палавую недатыкальнасць непаўналетніх і асобаў, якія дасягнулі 18 гадоў, неабходна неадкладна паведамляць пра гэта ў групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС райвыканкама па тэлефоне 2-14-34 ці ў аператыўна-дзяжурную службу на нумар 102. Ананімнасць гарантуецца. Не замоўчвайце праблем, каб яны не паўтарыліся, пакуль злачынца застаецца беспакараным.

Валерый БАРОЎСКІ,
старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: