Вячоркі ў Раклевічах

Важнае Культура і адпачынак

З даўніх часоў беларускі народ славіўся не толькі сваёй працавітасцю, але і здольнасцю весяліцца, прыдумваць і расказваць небыліцы, спяваць песні і прыпеўкі, адгадваць загадкі.

Пасля працы людзі збіраліся ў адной з сялянскіх хат на вячоркі, дзе не толькі займаліся любімымі справамі, але і весяліліся ад усёй душы.

Навучэнцы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы аднавілі традыцыю правядзення вячорак у нашай мясцовасці. З вялікім задавальненнем артысты і госці спявалі песні і прыпеўкі, чыталі вершы на роднай мове, знаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, удзельнічалі ў народных гульнях. Адметнай асаблівасцю вячорак стала прэзентацыя народных песень “Цячэ вада ў ярок”, “Ехаў Ясь на кані” ў выкананні вучаніц музычнай школы.

Госці і ўдзельнікі вячорак правялі цікава час, дадому ўсе пайшлі з добрым настроем. Напэўна, з практычнага далучэння дзяцей да выканання абрадаў, традыцый і звычаяў, вывучэння культуры і гісторыі роднага краю і фарміруецца нацыянальная самасвядомасць грамадзяніна-патрыёта.

Наталля СОКАЛ,
педагог дадатковай адукацыі Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga