У райвыканкаме — новыя назначэнні

Галоўнае Улада

12 лістапада 2021 года намеснікам старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта назначаны Дзмітрый Расціслававіч Баравік.

Курыруе пытанні будаўнічага і дарожнага комплексу, газаэнергазабеспячэння, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання, водазабеспячэння, камунікацый, энергазберажэння.

Нарадзіўся Дзмітрый Расціслававіч 24 студзеня 1982 года ў вёсцы Белагурна Дзятлаўскага раёна. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, які скончыў у 2004 годзе.

Працоўную дзейнасць Дзмітрый Баравік пачынаў у Казлоўшчынскай сярэдняй школе настаўнікам інфарматыкі. Затым быў настаўнікам матэматыкі ў Яварскай сярэдняй школе; выконваючым абавязкі старшыні Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

З 2008 года да цяперашняга часу ён працаваў у Дзятлаўскім ПМС на наступных пасадах: спецыяліст па кадрах, майстар меліярацыйнага (будаўнічага) аб’екта, вядучы механік па аўтатранспарце.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: