У чарцы гарэлкі і волаты тонуць

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

З 16 па 20 лістапада на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў па зніжэнні негатыўнага ўплыву п’янства і алкагалізму.

Як расказала старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС райвыканкама Наталля Акуновіч, у гэты час будзе ўзмоцнены кантроль за асобамі, якія злоўжываюць алкаголем. Сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі праваахоўнікі арганізуюць наведванне па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах жыхароў, якія раней ужо ўчынялі правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення з выкарыстаннем да іх мераў прафілактычнага ўздзеяння, а таксама правераць дамы і кватэры з рэпутацыяй прытона і магчымыя кропкі самагонаварэння і незаконнай рэалізацыі алкаголю.

З наркалагічнай і іншымі зацікаўленымі службамі раёна будуць разгледжаны пытанні аб накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі працаздольных грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і дапускаюць парушэнні антыалкагольнага заканадаўства.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga