Не пакідайце дзяцей без нагляду

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Дарослым трэба абавязкова быць пільнымі, калі ў доме гадуюцца малыя дзеці.

Як толькі яны пачынаюць хадзіць і цікавіцца ўсім навокал, бацькам адразу ж трэба паклапаціцца пра іх бяспеку.

Напрыклад, каструлі на пліце павінны стаяць такім чынам, каб самыя вялікія з іх знаходзіліся на максімальнай адлегласці ад краю пліты. Уважліва сачыце за працэсам закіпання вады, не дапускайце яе выплюхвання.

Дзеці вельмі любяць круціць газавыя выключальнікі, таму падача газу да пліты павінна быць спынена, калі яна не выкарыстоўваецца па прызначэнні.

Не пакідайце ўключанымі электрапрыборы, асабліва міксер, кавамолку, мясарубку, прас. Лекі, запалкі і запальніцы захоўвайце ў межах недасягальнасці дзяцей.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: