Харчаванню дзяцей – пільная ўвага

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна праведзена праверка выканання заканадаўства аб арганізацыі харчавання дзяцей ва ўстановах адукацыі раёна за 2020 год і бягучы перыяд 2021 года.

Асноўная ўвага скіроўвалася на захаванне неабходных умоваў пры арганізацыі харчавання навучэнцаў, выкананне патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на яго для адпаведных катэгорый дзяцей.

Вынікі праверкі паказалі, што патрабаванні заканадаўства выконваюцца не заўсёды.

У ліку характэрных парушэнняў – адсутнасць з боку адміністрацыі вытворчага кантролю за арганізацыяй харчавання, захаваннем тэхналогіі прыгатавання і выдачы кулінарных вырабаў. У некаторых установах не выконвалася перспектыўнае меню, ажыццяўлялася замена страваў, не адпавядалі норме аб’ёмы выхаду гатовых кулінарных вырабаў, не пазначаўся час і дата ўскрыцця спажывецкай упакоўкі, несвоечасова падаваліся заяўкі. Былі выяўлены і прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці, а таксама без дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку, не выконвалася таварнае суседства пры захоўванні прадуктаў, была парушана цэласнасць упакоўкі, сустракаліся лішкі. Сярод правераных установаў адукацыі былі тыя, дзе няякасна праводзілася ўборка памяшканняў і абсталявання харчблока, у няспраўным стане знаходзіліся электрапрыборы або несвоечасова ажыццяўляўся рамонт тэхналагічнага абсталявання. На жаль, сустракаюцца і такія ўстановы, дзе парушэнні сёлета ўжо выяўлялі спецыялісты санэпідэмслужбы раёна, выдавалі адпаведныя рэкамендацыі, аднак яны не выкананы.

Па выніках праверкі пракуратурай вынесена прадстаўленне з патрабаваннем выправіць парушэнні і недахопы, разгледзець пытанне аб адказнасці асобаў, якія іх дапусцілі.

Віталій ЮРГО,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

Фото из открытого интернет источника

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: