Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У 2022 годзе фінансаванне, выплата пенсій і дапамогаў пенсіянерам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь будзе праводзіцца ў наступныя тэрміны: 6 студзеня, 4 лютага, 4 сакавіка, 6 красавіка, 6 мая, 6 чэрвеня, 6 ліпеня, 4 жніўня, 6 верасня, 6 кастрычніка, 4 лістапада, 6 снежня.

Дадатковую інфармацыю па пытанні налічэння і выплаты пенсій Міністэрства абароны і дапамогаў можна атрымаць на сайце Дзятлаўскага райвыканкама ў раздзеле “Ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна/Сацыяльная абарона і пенсійнае забеспячэнне ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў” або ў ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна па тэлефоне 2-15-03 у працоўны час.

Валянцін АБУХАЎ,
вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна