З увагай да пажылых грамадзян

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Каб папярэдзіць узнікненне надзвычайных сітуацый і гібель на іх людзей, ратаўнікі сумесна з прадстаўнікамі раённага выканаўчага камітэта і РУП “Гроднаэнерга” Дзятлаўскага раёна ў рамках акцыі “З клопатам аб бяспецы малой радзімы” ў час работы назіральнай камісіі па горадзе Дзятлаве правялі прафілактычны рэйд і наведалі адзінокіх пажылых грамадзян.

У іх дамах праверылі стан пячнога ацяплення, а таксама наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Ратаўнікі нагадалі гаспадарам, што з надыходам халадоў паліць печ рэкамендуецца два-тры разы на дзень, не больш чым па паўтары гадзіны. Гэта дазволіць пазбегнуць яе перакалу. Нагадалі правілы бяспекі ў побыце. Акрамя гэтага, ратаўнікі адказалі на пытанне, як забяспечыць пажарабяспечны стан жылога дома.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga