Як ствараецца безбар’ернае асяроддзе?

Грамадства Свежыя навіны

У раённым выканаўчым камітэце адбыўся семінар-вучоба, на якім размова ішла аб захаванні тэхнічных нормаў і правілах стварэння ў нашым раёне даступнага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і фізічна аслабленых грамадзян.

Удзел у семінары прымалі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, зацікаўленыя кіраўнікі і спецыялісты аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна, РУП ЖКГ, Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, раённай арганізацыі ГА “БелТІ”.

Прысутным было патлумачана, як на практыцы выкарыстоўваць метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні даступнасці аб’ектаў і адаптацыі паслугаў, якія прадастаўляюцца насельніцтву з улікам асаблівых патрэбаў інвалідаў.

Увага ўдзельнікаў семінара была засяроджана на паняцці “даступнасць”. Яно з’яўляецца комплексным і аб’ядноўвае ў сабе пэўныя ўласцівасці будынкаў, памяшканняў, прасторы, дызайну, планіроўкі, зонаў абслугоўвання, прылеглай тэрыторыі, а таксама асаблівасці адміністрацыйных працэдур, якія рэгулююць парадак доступу да аб’ектаў і паслугаў, уключаючы функцыянальныя абавязкі персаналу, што ў сукупнасці дазваляе інвалідам нараўне з іншымі грамадзянамі бесперашкодна дасягнуць месца прызначэння і скарыстацца паслугамі.

На даступнасць і адаптаванасць для асаблівых патрэбаў інвалідаў ацэньваюцца паслугі дзяржаўных органаў, медыцынскія, сацыяльныя, адукацыйныя, фінансавыя, прававыя, інфармацыйныя, паслугі ў галіне культуры, мастацтва, забаваў і адпачынку, фізічнай культуры, спорту, паслугі сувязі і паштовай дзейнасці, іншыя індывілуальныя паслугі.

Напрыканцы ўдзельнікам семінара яшчэ раз нагадалі, што безбар’ернае асяроддзе – гэта не толькі пандусы каля пад’ездаў, з якімі, як правіла, яно асацыіруецца ў грамадстве. Комплексны

падыход заключаецца якраз у тым, каб забяспечыць даступнае асяроддзе для розных катэгорый інвалідаў – з рухальнымі, сенсорнымі, моўнымі, разумовымі, іншымі асаблівасцямі. Пры гэтым усе ўстаноўленыя элементы безбар’ернага асяроддзя павінны састаўляць адзіную, лагічную, узаемазвязаную, арыенціровачную сістэму.

Алена НАВІЧЭНКАВА,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga