“Усё лепшае на Зямлі – ад працавітых рук матулі”

Важнае Грамадства

Віншавальную выязную акцыю пад такой цёплай назвай да Дня маці правёў раённы савет ветэранаў.

Самыя шчырыя віншаванні, прыемныя падарункі і музычныя паштоўкі ад артыстаў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці атрымалі матулі-ветэраны працы раёна, якія выгадавалі 5 і больш дзяцей.

У святочны дзень госці завіталі да Зоі Паўлоўскай з вёскі Жыбарты, Ніны Трафімчык з Парэччаў, Алены Дзямко з аграгарадка Хвінявічы. Матулям “са стажам” Міхаіл Губар і Ядвіга Гушча жадалі моцнага здароўя, клапатлівых дзяцей і ўнукаў, цудоўнага настрою на кожны дзень, каб яны яшчэ доўга заставаліся такімі ж прыгожымі, як гэта сонечная залатая восень.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадаставіла Ядвіга ГУШЧА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga