“Салодкі” ўраджай залатой восені

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Дажджлівы і халодны верасень змяніўся рознакаляровым і пагодлівым кастрычнікам.

Ён не перастае ўражваць усіх аматараў пешых прагулак ды і проста радаваць людзей, неабыякавых да прыгожага, восеньскімі краявідамі. А аграрыям гэтыя цёплыя дзянькі патрэбна па максімуму скарыстаць, каб закончыць у тэрмін усе палявыя работы. Працаўнікі ААТ “Граніт-Агра” крыху “падсаладзілі” свае сельскагаспадарчыя будні: там актыўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў, на ўраджай якіх сёлета шчодрая залатая восень. У гаспадарцы яны пасаджаны на 250 гектарах. На 5 кастрычніка з сямі палёў убрана тры, агульнай плошчай 80 гектараў. Сярод гатункаў вылучаюцца “Молі”, “Эфеса”, “Матрос” і “Лімузін”. Больш за 2000 тон буракоў здадзена на перапрацоўку ў Скідзельскі цукровы камбінат пры плане ў 13-14 тысяч тон. Кожны дзень туды перавозіцца па 400 тон. На гранітаўскіх палях уборкай цукровых буракоў займаецца механізатар Генадзь Капуза. Сам ён з Брэсцкай вобласці. Працуе ў адным з філіялаў міжнароднай кампаніі “Convex International”, якая спецыялізуецца на распрацоўцы і ўкараненні інавацыйных рашэнняў для прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. Мужчына ўжо справіўся са сваёй задачай на полі плошчай у 47 гектараў непадалёку ад вёскі Барышына і пачаў убіраць буракі каля аграгарадка Круцілавічы. Там працавітага госця чакаюць 77 гектараў “салодкай” культуры.

Цукровыя буракі плануецца ўбраць да 1 лістапада. Акрамя гэтага, у гаспадарцы ажыццяўляецца ўздым зябліва, завяршаецца сяўба азімых зерневых культур, працягваецца ўборка кукурузы на сілас і зерне.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: