Парадак патрэбен усюды, дзе жывуць і працуюць

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Месячнік па санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый горада Дзятлава, гарадскіх пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў пройдзе ў нашым раёне з 15 кастрычніка па 15 лістапада.

Праблемы добраўпарадкавання знаходзяцца ў цэнтры ўвагі многіх службаў раёна. Шмат зроблена і робіцца ў нас для навядзення парадку на зямлі, выкананы шэраг намечаных мерапрыемстваў, але ёсць яшчэ пытанні, якія патрабуюць неадкладнага рашэння. Неабходна навесці парадак як на асобных тэрыторыях, так і на сацыяльных і вытворчых аб’ектах, у месцах агульнага карыстання, на тэрыторыях могілак, мемарыяльных комплексаў, воінскіх пахаванняў. Працоўным калектывам у час месячніку рэкамендавана займацца ўборкай і навядзеннем чысціні на замацаваных за імі тэрыторыях. Кожны гаспадар, у тым ліку жыхары шматпавярховак, здольны прыбраць тэрыторыю каля свайго дома.

Наша Дзятлаўшчына – гэта наш агульны дом, і кожны з яго жыхароў можа праявіць увагу, неабыякавасць і ўнесці свой пасільны ўклад у добраўпарадкаванне свайго роднага краю. Паважаныя землякі, запрашаем вас прыняць актыўны ўдзел у восеньскім месячніку. Чысціня і ўтульнасць залежаць ад кожнага з нас!

Васіль ПЯЦЮК,
начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: