Падзякаваць трэба той матчынай песні

Важнае Грамадства

Дзень маці асаблівы для жанчын усіх узростаў і сфераў дзейнасці.

З нагоды свята 14 кастрычніка кветкі і падарункі прымалі былыя і сённяшнія работніцы сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Прыемную віншавальную місію выканаў старшыня раённага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак разам з работніцамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага дома культуры і народнай творчасці Марынай Варган, Таццянай Шостка, Ірынай Бакшук. Да іх далучыліся старшыні прафкамаў гаспадарак  Вольга Сухецкая і Вольга Максімава.

Госці завіталі ў Хвінявічы, дзе павіншавалі шматдзетную матулю Наталлю Клюкач, а таксама Алену Дзямко, якая сёння знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Затым яны наведалі Алену Сухецкую з КСУП “Войневічы”, якая выхоўвае пяцярых дзяцей. Жанчына атрымала кветкі і грашовы сертыфікат ад Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза АПК.

Не абышлі ўвагай і пажылую жыхарку Войневічаў – матулю Марыю Белуш, якую таксама павіншавалі з Днём маці. Святочны настрой падтрымалі кранальныя песні для матуляў.

Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі мерапрыемства

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga