Надзённыя жыллёва-камунальныя пытанні

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Узровень арганізацыі працы з насельніцтвам і якасць асобных аказваемых жыллёва-камунальных паслугаў яшчэ далёкія ад дасканаласці, хоць і назіраецца праблеме зніжэнне колькасці зваротаў грамадзян па дадзенай тэматыцы.

Так, за 8 месяцаў бягучага года ў Камітэт дзяржкантролю вобласці звярнулася 108 грамадзян па камунальна-бытавых пытаннях і праблемах добраўпарадкавання, што склала 28 % ад агульнай колькасці зваротаў, якія паступілі. Пры гэтым, колькасць скаргаў у сферы ЖКГ у параўнанні са студзенем-жніўнем 2020 года знізілася на 17. Часцей за ўсё ў Камітэт звярталіся жыхары горада Гродна, Гродзенскага, Навагрудскага і Лідскага раёнаў.

Асабліва хвалююць грамадзян пытанні правядзення капітальнага і бягучага рамонту жыллёвага фонду. Заяўнікі скардзяцца на зацягванне тэрмінаў выканання работ па капітальным рамонце жылых дамоў, няякаснае іх выкананне. Прычынамі гэтага з’яўляюцца несвоечасовая распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі, няякаснае выкананне праектных работ, а таксама недахоп фінансавання.

Аб наяўнасці праблем у сістэме ЖКГ сведчаць і праведзеныя Камітэтам вобласці кантрольныя мерапрыемствы. Прычым парушэнні фінансавай дысцыпліны щстаноўлены падчас кожнай праверкі арганізацый ЖКГ.

У ходзе разгляду зваротаў асаблівая ўвага надаецца пытанням, якія выкладзены ў заявах інвалідаў, ветэранаў, шматдзетных сем’яў.

Надзённымі таксама з’яўляюцца пытанні правядзення рамонту вуліц і дарог, іх асфальтавання.

Варта адзначыць, што ўсе звароты, якія паступаюць, немагчыма вырашыць раптоўна. Вытворчыя работы ажыццяўляюцца ў строгай адпаведнасці з планамі добраўпарадкавання на кожны год і выдзеленымі з бюджэту сродкамі. Пытанні ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі знаходзяцца на кантролі ў Камітэце вобласці.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga