Меры бяспекі лішнімі не будуць

Важнае Грамадства Свежыя навіны

9 кастрычніка ў Беларусі пачалі дзейнічаць змяненні ў санітарных нормах і правілах, якія тычацца прафілактыкі грыпу і COVID-19.

Масачны рэжым і захаванне дыстанцыі ў месцах масавага збору людзей і грамадскім транспарце цяпер абавязковыя.

 

 

Спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з прадстаўніком аддзела ўнутраных спраў райвыканкама і карэспандэнтам раённай газеты прадоўжылі кантроль за аб’ектамі гандлю, бытавога абслугоўвання, аўтастанцыяй на прадмет захавання патрабаванняў санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі.

Зафіксавалі факты невыканання масачнага рэжыму сярод пасажыраў аўтобусаў. А вось пакупнікоў без масак у магазінах райцэнтра сустрэлі нямнога. Пры гэтым, спецыялісты звярталі ўвагу дзятлаўчан на тое, як правільна трэба насіць маску: яна павінна закрываць нос, рот і падбародак. На жаль, не ўсе прытрымліваюцца гэтага правіла, часцей яна знаходзіцца пад падбародкам ці не закрывае нос. Пагутарылі з людзьмі аб правілах бяспекі ва ўмовах пандэміі, раздалі памяткі, а тым, у каго не было з сабою масак, уручылі іх бясплатна.

Што датычыцца саміх аб’ектаў кантролю, пры ўваходах у магазіны, установы, аўтобусы – для наведвальнікаў усюды была размешчана наглядная інфармацыя, як правільна надзяваць і насіць сродкі абароны органаў дыхання для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, у агульнадаступных месцах замацаваны насценныя дазатары з антысептыкам для апрацоўкі рук. Выкарыстанне масак персаналам ажыццяўляецца згодна з патрабаваннямі санітарных нормаў і правілаў.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: