Эфектыўны метад падрыхтоўкі высакаякаснага корму (+відэа)

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Вядома, што проста сабраць ураджай – гэта яшчэ толькі паўсправы.

Неабходна рацыянальна, з максімальнай карысцю ім распарадзіцца. Што датычыць кукурузнага зерня, то адным са шляхоў яго выкарыстання ў сельгасгаспадарках Дзятлаўшчыны  з’яўляецца плюшчэнне.

Плюшчэнне кукурузы – эфектыўны метад падрыхтоўкі высакаякаснага корму для буйной рагатай жывёлы, багатага энергіяй, дзякуючы наяўнасці ў ім бялку. Вядома, ад якасці корму напрамую залежыць не толькі паспяховая зімоўка жывёлы, але прывесы, і надоі.

У ААТ “Граніт-Агра” зерне плюшчаць пры дапамозе устаноўкі “MURSKA” і захоўваюць у спецыяльных рукавах.

Выкарыстанне корму з такога плюшчанага зерня мае шэраг пераваг, а саму тэхналогію нарыхтоўкі можна смела аднесці да разраду рэсурсазберагальных.

Каб захаваць максімальную прадуктыўнасць кукурузнай масы, у гаспадарцы прытрымліваюцца ўсіх тэхналагічных прыёмаў пры яе нарыхтоўцы і выконваюць аптымальныя тэрміны ўборкі культуры.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: