Здавайце зброю добраахвотна

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 4 па 8 кастрычніка 2021 года органамі ўнутраных спраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Арсенал”, скіраванае на папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі.

За незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і рэчываў беларускім заканадаўствам прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі да 12 гадоў.

Асобы, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Па тэлефонах гарачай лініі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама 2-23-31, 2-13-34, 8-029-5806042 (МТС), 8-029-3508064 (А1) або па тэлефоне 102 можна паведаміць пра зброю, боепрыпасы, выбуховыя прыстасаванні і рэчывы, якія захоўваюцца незаконна, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.

Уладзімір СВЯТОХА,
часова выконваючы абавязкі начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga