Закон суровы, але гэта закон

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 года “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці” Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь дапоўнены змяненнямі, якія ўступілі ў законную сілу з 19 чэрвеня 2021 года.

Крымінальная адказнасць па артыкуле 317-2 КК РБ прадугледжана за неаднаразовае кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання. Паводле заўвагі да гэтага артыкула дзеянне прызнаецца ўчыненым неаднаразова, калі на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання ім, прадугледжанага часткай 2 артыкула 18.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, гэта асоба зноў кіравала транспартным сродкам.

Крымінальнай адказнасці па артыкуле 317-2 КК РБ належыць асоба, на якую пасля 1 сакавіка 2021 года накладзена адміністрацыйнае спагнанне за правапарушэнне, прадугледжанае часткай 2 артыкула 18.14 КоАП РБ, і якая кіравала пасля 19 чэрвеня 2021 года транспартным сродкам, не маючы права кіравання ім.

Артыкулам 342-2 КК РБ прадугледжана крымінальная адказнасць за неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Згодна з заўвагай да гэтага артыкула, дзеянне прызнаецца ўчыненым асобай неаднаразова, калі гэта асоба на працягу аднаго года двойчы падвяргалася адміністрацыйнаму спагнанню за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкулам 24.23 КоАП РБ, і на працягу года пасля налажэння другога адміністрацыйнага спагнання за такія дзеянні зноў парушыла парадак арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў.

Крымінальнай адказнасці па артыкуле 342-2 КК РБ належыць асоба, на якую пасля 1 сакавіка 2021 года двойчы накладалася адміністрацыйнае спагнанне па артыкуле 24.23 КоАП РБ (незалежна ад часткі гэтага артыкула), і якая парушыла парадак арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства пасля 19 чэрвеня 2021 года.

Аналагічным чынам рэгламентаваны пытанні крымінальнай адказнасці па артыкуле 341-1 КК РБ (прапаганда ці публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджанне нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі) за неаднаразовае ўчыненне правапарушэнняў, прадугледжаных артыкулам 19.10 КоАП РБ.

Будзьце ўважлівыя, не парушайце закон.

Віталь ЮРГО,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga