З новым поглядам у будучыню

Грамадства Свежыя навіны

13-14 верасня ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя “Уплыў глабальных эканамічных выклікаў на сацыяльна-працоўныя правы чалавека”.

Канферэнцыя арганізавана па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з мэтай паказаць усяму свету, што Еўрасаюз парушае міжнароднае заканадаўства.

У ёй прынялі ўдзел вядучыя эксперты ў галіне міжнароднага права, прадстаўнікі ўлады, судовых інстанцый, навуковых кругоў, паслы замежных дзяржаў, кіраўнікі міжнародных прафсаюзных аб’яднанняў і непасрэдна прадстаўнікі тых прадпрыемстваў, якіх закранулі санкцыі.

Абмеркаванне прайшло на трох дыялогавых пляцоўках: “Эканамічныя санкцыі і іх уплыў на сацыяльна-эканамічнае становішча працаўнікоў і развіццё дзяржаў у гэтых умовах”, “Моладзь перад сучаснымі эканамічнымі выклікамі: новы погляд у будучыню”, “Гендэрная роўнасць, дэмаграфічная бяспека і здароўе нацыі”.

У рамках форуму дэталёва разгледжана кожнае пытанне, якое тычыцца ўвядзення санкцый з канкрэтным указаннем на тыя міжнародныя законы, якія сёння абавязаны выконваць краіны Еўрасаюза. Пасля завяршэння форуму падпісаны выніковы дакумент, які пацвярджае парушэнне Еўрасаюзам міжнароднага заканадаўства.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga