Восеньскія капрызы энтузіязму не збаўляюць

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Нягледзячы на ​​дажджлівае надвор’е, аграрыі Дзятлаўшчыны не здаюцца, карыстаюцца любым зацішшам восеньскай пары і з яшчэ большым натхненнем прадаўжаюць працу на палетках.

Так у КСУП “Дварэц-Агра” працягваецца ўборка бульбы і кукурузы, сяўба азімых зерневых культур. У гаспадарцы другі хлеб гатункаў “Янка”, “Скарб” і “Брыз” пасаджаны на 50 гектарах: 30 – ва ўрочышчы Дубы, 20 – каля вёскі Старына. На 22 верасня выкапана 12 гектараў і нарыхтавана каля 250 тон бульбы пры плане больш за 1000 тон. Кукуруза на корм пасеяна на 560 гектарах, 135 з якіх ужо ўбраны. Поўнасцю закладзены дзве сіласныя ямы на малочнатаварнай ферме “Васевічы”: па 2500 і 1800 тон адпаведна. Завяршаецца закладка трэцяй ямы на МТФ “Палонка”. Усяго ў гаспадарцы нарыхтавана больш за 5000 тон сіласу, плануецца – каля 16 000 тон. На зерне пасеяна 140 гектараў кукурузы, каля 1200-1300 тон будзе нарыхтавана. “Царыца палёў” у КСУП “Дварэц-Агра” прадстаўлена двума ўкраінскімі гатункамі –“Крэмень” і “РАМ-133”, а таксама адным беларускім – “Палескі”.

Працягваем сачыць за сельскагаспадарчымі навінамі Дзятлаўшчыны…

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga