Умей сказаць “НЕ!”

Грамадства Свежыя навіны

Пад такой назвай для навучэнцаў 9 “А” класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы была праведзена класная гадзіна “Умей сказаць “НЕ!” у рамках акцыі “Місія жыць!”.

Мэта занятка – прафілактыкі наркатычнай залежнасці, прапаганды здаровага ладу жыцця сярод падрастаючага пакалення.

На сустрэчы прысутнічала медыцынская сястра ўстановы, якая расказала дзецям, як важна ў нашым хуткацечным жыцці не паддацца спакусам і захаваць сваё здароўе.

Дзевяцікласнікі актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, выказвалі свае меркаванні. Яны адзначылі, што праблема наркаманіі ў наш час ва ўсім свеце застаецца вострай і надзённай. Падзяліўшыся на групы, навучэнцы выпусцілі калажы “Моладзь супраць наркотыкаў”, “Я выбіраю жыццё”, пракаментавалі і абмеркавалі вырабленыя матэрыялы.

Напрыканцы сустрэчы пажадалі ўсім здароўя, бо гэта самая вялікая каштоўнасць, пагэтаму трэба яго берагчы, займацца спортам і весці здаровы лад жыцця.

І. ЛАМАКА,
педагог сыцыяльны Казоўшчынскай сярэдняй школы



Теги: