У Наваельні адкрыўся новы магазін

Важнае Грамадства

24 верасня ў гарпасёлку Наваельня па вуліцы Леніна, 6 гасцінна адчыніў дзверы новы магазін “Копеечка” ЗАТ “Доброном”.

Гандлёвая плошча магазіна складае 64,5 квадратнага метра, а персанал магазіна налічвае 7 чалавек. Усе, хто працаўладкаваўся сюды, жыхары раёна, для якіх з’явілася ўдачная магчымасць атрымаць рабочыя месцы.

Гандлёвы аб’ект мае сучаснае абсталяванне, прывабны знешні выгляд, вызначаецца як дызайнерскімі рашэннямі ў афармленні гандлёвай залы, так і якасцю абслугоўвання, рэжымам работы — з 9 гадзін раніцы да 10 гадзін вечара без выхадных.

Тут маецца секцыя бытавой хіміі, але асноўны профіль магазіна — харчовыя тавары. Іх асартымент: ад свежых садавіны і агародніны, прысмакаў, бакалеі сокаў і напояў — да каўбас і паўфабрыкатаў, малочнай прадукцыі, хлебабулачных вырабаў, дзіцячага харчавання.

Увогуле, асартымент тавараў даволі шырокі: чай, кава, пячэнне, цукеркі, шакалад, арэхі, чыпсы, кансервы, розныя прыправы. Халадзільная камера пастаянна папаўняецца пельменямі, варэнікамі, марозівам, іншымі кулінарнымі вырабамі. Карацей кажучы, усе тавары паўсядзённага попыту.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga