У адзінстве народа – вялікая сіла (+відэа)

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства, які сёлета ўпершыню адзначаецца ў нашай краіне.

Праграму мерапрыемства падрыхтавалі артысты і песенныя калектывы з усяго нашага раёна.

Дзятлаўчан павіншаваў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Дзень народнага адзінства асабліва значны для нас як суверэннай дзяржавы, якая самастойна вызначае шлях свайго гістарычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця, ажыццяўляе незалежную шматвектарную знешнюю палітыку на аснове добрасуседства, узаемнай павагі і неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін. Ключавы фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту, незалежнасці нашай краіны – адзінства народа. Таму заканамерна, што 2021 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам народнага адзінства. Мы, беларусы, адзіная нацыя, якая абрала свой уласны шлях развіцця і цвёрда яго прытрымліваецца. З Днём народнага адзінства, дарагія землякі!

Усе песні, якія гучалі ў канцэртнай праграме, прысвячаліся Беларусі, нашай Гродзенскай вобласці, роднай Дзятлаўшчыне, любові, гасціннасці і добрасуседству. На раённай сцэне выступалі Анастасія Жамайтук, Андрэй Добыш, Дар’я і Вікторыя Кончык, Таццяна Шостка, Аляксандр Баклушын, Ганна Харлінская, Ганна Варган, эстрадныя і народныя калектывы “Мара”, “Бархат”, “Сузор’е”, “Ятранка”, “Зараначка”, “Суседзі”, “Гарачыя сэрцы”.

Дзятлаўчане з радасцю прымалі песенныя падарункі, сустракаючы артыстаў усмешкамі і апладысментамі.

У фае Цэнтра культуры і народнай творчасці працавалі тэматычныя выставы малюнкаў з краявідамі нашай роднай Дзятлаўшчыны педагога дзіцячай школы мастацтваў Жанны Лукашэня і яе вучняў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: