Рабінавая алея адзінства

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

У гонар Дня народнага адзінства ў Дзятлаве была закладзена новая рабінавая алея.

Побач з цэнтрам культуры і народнай творчасці горада Дзятлава ўдзельнікі акцыі пасадзілі 17 дрэваў, якія сімвалізуюць дату ўз’яднання беларускага народа ў 1939 годзе. Праз некалькі гадоў уздоўж вуліцы Перамогі зашумяць галінамі, парадуюць прахожых буйствам фарбаў маладыя рабінкі, нагадваючы аб тым, што толькі разам мы моцныя. Алею высадзілі актывісты раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ”, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі Чырвоны Крыж”, раённага аб’яднання прафсаюзаў, а таксама арганізацый Дзятлаўшчыны.

Удзельнікі мерапрыемства расказалі, што для іх значыць надыходзячае свята – Дзень народнага адзінства.

Аляксандр Ківуля, інжынер-лесапатолаг Дзятлаўскага лясгаса, дэпутат раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў:

– Да знамянальнай даты, якая сёлета ўвайшла ў святочны каляндар беларускага народа, мы вырашылі пасадзіць прыгожыя дрэвы – рабіны. Іх зялёнае лісце і чырвоныя гронкі сімвалізуюць колеры нацыянальнага сцяга Беларусі. Рабінкі мы прывезлі з Вензавецкага лясніцтва, багатага лясамі. Спадзяюся, у райцэнтры яны добра прыжывуцца і вырастуць на радасць дзятлаўчанам і гасцям горада.

Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ”:

– Сёння з нагоды Дня народнага адзінства мы разам з грамадскімі аб’яднаннямі высадзілі ў Дзятлаве алею рабін. 17 дрэўцаў сталі сімвалам маладога нацыянальнага свята. Працуючы побач, мы паказваем, што прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў, як і беларускія людзі, адзіныя ў любові і павазе да роднай Беларусі, блізкіх сэрцу мясцін, да землякоў і свайго народа. Напярэдадні свята жадаю ўсім здароўя, шчасця і міру.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: