У перыяд высокай рызыкі захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі важна памятаць аб мерах прафілактыкі:
* у грамадскіх месцах старайцеся не дакранацца рукамі да носа і рота, пасля наведвання іх мыйце рукі з мылам;
* замяніце насоўкі з тканіны папяровымі – аднаразовымі, каб не «насіць у кішэні» мікробы;
* рэгулярна праветрывайце памяшканне дома і на працы;
* увільгатняйце паветра ў памяшканні, часцей рабіце вільготную ўборку;
* выкарыстоўвайце маску пры наведванні грамадскіх месцаў, не забывайце мяняць яе кожныя 2 гадзіны;
* у перыяд эпідэміі ўстрымайцеся ад наведвання шматлюдных.
Для прафілактыкі грыпу і ВРІ важна праводзіць мерапрыемствы па павышэнні ахоўных уласцівасцяў арганізма:
* правільна харчуйцеся: ешце больш свежай агародніны і садавіны, багатых вітамінамі і мікраэлементамі;
* выконвайце пітны рэжым;
* пазбягайце пераахаладжэнняў і перагрэву, перанапружанняў і стрэсаў, больш адпачывайце і спіце дастаткова, часцей гуляйце на свежым паветры;
* рабіце зарадку, праводзьце працэдуры для загартоўвання.
Памятайце, што найбольш эфектыўным сродкам прафілактыкі грыпу з’яўляецца вакцынацыя.
Таццяна СВІБ,
выконваючая абавязкі намесніка галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga