5 верасня – дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Грамадства Свежыя навіны

Паважаныя калегі, сябры, ветэраны галіны!

Віншую вас з прафесійным святам!

Дзякуючы вашай руплівай штодзённай працы, майстэрству, адказнаму стаўленню да справы, самааддачы, уменню вырашаць самыя складаныя вытворчыя задачы, у арганізацыі, на прадпрыемствы і ў дамы людзей прыходзяць цяпло і ўтульнасць. Хачу выказаць глыбокую ўдзячнасць ветэранам газавай галіны. Ваш прыклад, закладзеныя вамі традыцыі натхняюць цяперашняе пакаленне газавікоў на новыя прафесійныя перамогі. Вашай працай пракладваліся газавыя артэрыі ў вёскі, аграгарадкі і пасёлкі Дзятлаўшчыны.

Жадаю вам і вашым сем’ям шчасця, здароўя, дабрабыту, надзейных перспектыў, новых дасягненняў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, працоўных поспехаў на карысць нашага раёна і краіны.

З павагай начальнік Дзятлаўскага РГЗ Юрый ГАНЧАР

З нагоды прафесійнага свята сёлета адзначаны ўзнагародамі наступныя работнікі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння:

Падзякай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь – Аляксей Аляксеевіч Мельніковіч, майстар;

Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама – Ірына Францаўна Шавель, эканаміст; Алег Віктаравіч Каско, майстар;

Падзячным лістом Дзятлаўскага райвыканкама – Станіслаў Станіслававіч Хіркоўскі, слесар АВР; Аляксандр Рамуальдавіч Крывіцкі, слесар; Аляксей Міхайлавіч Забела, слесар;

Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Максім Яўгенавіч Дораш – майстар;

Падзячным лістом Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Валерый Іванавіч Белавус, электрагазазваршчык;

Ганаровай граматай УП “Гроднааблгаз” – Іван Часлававіч Кавальчук, старшы майстар, Часлаў Іосіфавіч Кароль, вадзіцель;

Граматай ВУ “Слонімгаз” – Андрэй Аляксандравіч Нічыпар, слесар

Падзякай ДВА “Белпаліўгаз” – Сяргей Уладзіміравіч Тухто, галоўны інжынер;

Ганаровай граматай прафсаюзнай арганізацыі УП “Гроднааблгаз” – Мікалай Мікалаевіч Ціхан, рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў

Граматай прафсаюзнай арганізацыі ВУ “Слонімгаз” – Анатоль Мікалаевіч Лупач, слесар; Ірына Аляксандраўна Карэнка, аператар ЭВМ.

Званне “Ветэран працы УП “Гроднааблгаз” атрымалі Юрый Іванавіч Ганчар, начальнік Дзятлаўскага РГЗ, Іван Мікалаевіч Духоўнік, інжынер-праграміст, Станіслаў Міхайлавіч Якаўчык, вадзіцель, Леанід Леанідавіч Лішык, вадзіцель.

Наталля АВЯРЧУК