19 верасня – Дзень работнікаў лесу

Важнае Грамадства Свежыя навіны

З нагоды прафесійнага свята сёлета адзначаны ўзнагародамі наступныя работнікі Дзятлаўскага лясгаса:

Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь – Аляксандр Жых, трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу; Мікалай Шупа, майстар лесу;

Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь – Сяргей Скерсь, вальшчык лесу; Віталь Ясюлевіч, слесар па рамонце лесанарыхтоўчага абсталявання;

Падзякай Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь – Аляксандр Гліністы, загадчык гаспадаркі; Віктар Галоўчыц, ляснік; Аляксей Дубовік, ляснічы;

Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – Міхаіл Карэнка, інжынер па ахове і абароне лесу; Васіль Пяцюк, інжынер-энергетык; Андрэй Шэнаеў, ляснік; Аляксандр Жвірбля, ляснічы;

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – Іван Мясаед, вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу; Яўген Салаш, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў;

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – Дзмітрый Лагун, інжынер; Сяргей Гушча, машыніст тралёвачнай машыны;

Падзякай генеральнага дырэктара Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – Інга Ярош, памочнік ляснічага; Сяргей Шалесны, вадзіцель аўтамабіля; Дзмітрый Санюк, майстар лесу; Іван Русін, вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу; Таццяна Мілейка, памочнік ляснічага;

Падзякай Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання – Людміла Каско, бухгалтар; Аляксандр Гліністы, дыспетчар лесапункта;

Ганаровай граматай Дзятлаўскага лясгаса – Дзмітрый Сіняк, трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу; Валерый Зінкевіч, ляснічы; Анатоль Якаўчык, вадзіцель аўтамабіля; Уладзімір Юшкевіч, вальшчык лесу; Ірына Касач, бухгалтар; Аляксандр Барысенка, галоўны механік.

На Дошку гонару Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання занесена імя майстра па перапрацоўцы Наталлі Сасінскай.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga