Жніво ў КСУП “Хвінявічы”

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У гаспадарцы працягваюць убіраць яравы ячмень, пачалі азімае трыцікале.

Было пасеяна 402 і 423 гектары зерневых культур, з якіх убралі ўжо больш за 300 і 60 гектараў адпаведна. Аграрыі плануюць намалаціць каля 600 і 700 тон ячменю гатункаў “Ладны” і “Добры”, трыцікале “Жыцень” “Дынама”, задачы ў 500 і 100 тон – ужо выкананы. Уборачная кампанія ў КСУП “Хвінявічы” праходзіць пры актыўным удзеле камбайнераў Аляксея Вараб’я, Івана Ташлыкова, Анатоля Марука, Яраслава Барэцкага, Уладзіміра Скрундзя, а таксама вадзіцеляў Мікалая Губко, Дзмітрыя Мухі і Мікалая Калугіна. Пасля ячменю і трыцікале работнікі поля пачнуць убіраць яравую пшаніцу гатунку “Дар’я”, якой плануецца намалаціць каля 500 тон са 180 гектараў. У гаспадарцы ёсць і тыя механізатары, якія бліжэй за ўсіх падабраліся да тысячнага “сельскагаспадарчага” рубяжа: камбайнер Анатоль Марук, які намалаціў больш за 500 тон, і вадзіцель Дзмітрый Муха – ён перавёз у скарбонку ўраджаю ўжо больш за 800 тон зерня. З часам і яны стануць перадавікамі. Галоўнае працягваць сваю добрасумленную працу і “тысяча” стане не проста мэтай, а выдатным вынікам.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота прадастаўлена гаспадаркай

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga