Сустрэча з добрай кнігай – гэта заўсёды свята

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Багацце бібліятэкі – не толькі ў яе кніжных скарбах, галоўнае – гэта чытачы, яе верныя сябры.

Каб выклікаць у дзяцей цікавасць да кнігі, на працягу летніх канікулаў у Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання для дзяцей былі арганізаваны пляцоўкі “Кніга, лета, дружба – вось, што дзецям трэба!”, а таксама “Героі добрых кніг спяшаюцца на сустрэчу з вамі”, на якой былі прадстаўлены кнігі пра дабро, міласэрнасць, якія вучаць адчуваць чужы боль, спачуваць. Дзецям прапанавалі прачытаць тыя выдатныя кнігі, без якіх цяжка ўявіць дзяцінства, а дарослым чытачам парэкамендавалі самыя актуальныя для іх. З гэтай нагоды ў бібліятэцы прайшоў дзень сямейнага чытання “Любім чытаць кнігі ўсёй сям’ёй”. У рамках мерапрыемства адбыліся  прагляд літаратуры, на якім прысутныя змаглі пазнаёміцца з новымі кнігамі па сямейным выхаванні, дабрачынная акцыя “Кнігі – для шматдзетнай сям’і”.

Мы спадзяёмся, што ўсе, хто наведаў бібліятэку, яшчэ не раз прыйдуць сюды, бо наперадзе шмат новага і дзіўнага, а сустрэча з добрай кнігай – гэта заўсёды свята.

Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga