Ігар Кухарэвіч: “Прэзідэнт гарантаваў мір, стабільнасць і суверэнітэт краіны

Важнае Улада

9 жніўня ў Мінску адбылася “Вялікая размова з Прэзідэнтам”.

Сустрэча кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці доўжылася больш за 8 гадзін і выклікала рэзананс у грамадстве, у тым ліку, на Дзятлаўшчыне.

Сваім меркаваннем аб убачаным падзяліўся старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч:

– “Вялікая размова з Прэзідэнтам” выклікала жывы інтарэс грамадскасці, яна стала сімвалам адзінства беларускага народа. Мы ўсе ўбачылі моцнага, упэўненага ў сабе нацыянальнага лідара, які любіць свой народ і Радзіму. Мы пачулі вычарпальныя адказы на шматлікія, нават самыя неардынарныя пытанні. Пры гэтым былі відавочныя прынцыповасць і кампетэнтнасць нашага Прэзідэнта ў розных сферах жыцця краіны.

Адказы Прэзідэнта характарызаваліся адкрытасцю і канкрэтыкай. У працэсе размовы кіраўнік дзяржавы прадаставіў магчымасць сваім суразмоўцам выказаць уласнае бачанне вырашэння асобных праблем.

Ён расставіў усе кропкі над “і”, тым самым прадэманстраваўшы, што Беларусь і надалей пойдзе мірным, стабільным шляхам і што “каляровыя рэвалюцыі” недапушчальныя для беларусаў.

Думаю, пасыл кіраўніка дзяржавы быў пачуты: ён гарантаваў мір, стабільнасць і суверэнітэт краіны. Як вынік – удзячнасць Прэзідэнту за тое, што ён змог захаваць краіну, магчымасць спакойна і мірна жыць без страху за будучыню нашых дзяцей. Наша сіла ў адзінстве.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: