Хто такія акцябраты?

Грамадства Свежыя навіны

У летніку “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава прайшоў Адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Ад моладзевых ініцыятыў да рэальных спраў”.

На сустрэчу з выхаванцамі была запрошана старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка. Дзень інфармавання праходзіў у форме інтэрактыўнай гульні “Хто такі акцябронак?”. Дзеціпазнаёміліся з правіламі акцябрат, даведаліся,з якога ўзросту ім можна стаць. З “Легенды аб акцябратах”выхаванцы летніка дазналіся, як з’явіўся акцябрацкі сімвал – значок. Потым школьнікі адправіліся ў завочнае падарожжа “Акцябрацкае сяброўства з Цэнтрам творчасці”. У час яго яны адгадвалі загадкі, пагулялі ў гульні, паказалі свае артыстычныя здольнасці.

Напрыканцы сустрэчы Ірына Мішчанка пажадала дзецям добрага адпачынку, цёплых і сонечных дзён, а таксама прапанавала папоўніць рады піянерскай арганізацыі сваёй школы.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
дырэктар летніка “Усмешка”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: