Хлебаробы-тысячнікі зноў атрымліваюць падарункі

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Паспяхова ідзе ўборка збожжавых на палях Дзятлаўскага раёна.

Актыўна і вынікова працуюць на сёлетнім жніве хлебаробы гаспадарак.

З прыемных віншаванняў пачаўся гэты працоўны тыдзень у камбайнавых экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа.

На тысячны рубеж амаль адначасова выйшлі тры камбайнавыя экіпажы “Граніт-Агра”: Аляксей Лашкоўскі і Аляксандр Мазюк  – 1 082 тоны, Аляксандр Паршук і Андрэй Літвінскі – 1017 тон і сямейны экіпаж Сіневічаў – 1 061тона. Усе яны працуюць на камбайнах “КЗС-1218”.

Акрамя камбайнераў, тысячнікамі таксама сталі вадзіцелі на адвозцы зерня Дзмітрый Маліка і Валерый Крысанаў з ААТ “Граніт-Агра”, Мікалай Мішчук з КСУП “Войневічы”, Ігар Візгір з КСУП “Жукоўшчына” і Дзмітрый Муха з КСУП “Хвінявічы”.

Камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў павіншавалі першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталій Шулейка, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык,  старшыні сельгаспрадпрыемстваў і лідары іх прафкамаў.

Пераможцам былі ўручаны падзякі, граматы, грашовыя прэміі, вымпелы, каштоўныя падарункі, кветкі.

 

Звяртаючыся да ўдзельнікаў жніва, Віталій Шулейка падзякаваў перадавікам за добрасумленную працу. Ён адзначыў, што ў гаспадарках раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы, многім з якіх па сілах дасягнуць намалоту ў тысячу і больш тон.

Поспехаў у працоўным спаборніцтве пажадаў хлебаробам старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Несумненна, што праз колькі дзён спіс камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў папоўніцца новымі імёнамі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: