Дзятлаўчане – пераможцы абласнога турысцкага злёту (+відэа)

Галоўнае Спорт і турызм

З 19 па 21 жніўня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны моладзевы турысцкі злёт  “Беларусь. Моладзь. Адзінства”  са слоганам “Адпраўляйцеся даследаваць новае”, прысвечаны Году народнага адзінства.

Дзятлаўшчына пяты раз прыняла абласныя спаборніцтвы. Cіламі тут мераліся 14 мацнейшых рэгіянальных каманд.

Прызёры і пераможцы агульнакаманднага заліку спаборніцтваў атрымалі падарункамі ў час закрыцця турысцкага злёту.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова ўзнагародзіла дыпломамі за актыўны ўдзел у турысцкім злёце, праяўлены характар і волю да перамогі ўсе каманды-удзельніцы.

Каманды, якія занялі 1-3 месцы, атрымалі медалі, дыпломы і прызы. Пераможцай сёлетняга абласнога турзлёту стала каманда ААТ «Граніт-Агра» Дзятлаўскага раёна. На другім месцы — Ашмянскі раён, каманда Лідскага раёна замкнула тройку лідараў.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga