Увага! Самаходная і трактарная тэхніка

Важнае Здарэнні і бяспека

Стан знешніх светлавых прыбораў трактарнай тэхнікі, эксплуатаваных прычэпаў і механізмаў вельмі важны.

Пры вялікай колькасці аўтамабіляў і шчыльнасці транспартнага патоку,асабліва ў перыяд нарыхтоўчай і ўборачнай кампаній, калі адзначаецца максімальны рух трактароў і механізмаў, само з’яўленне самаходнай і трактарнай тэхнікі на дарозе ўжо ўспрымаецца як пагроза бяспецы дарожнага руху, а адсутнасць належнага светлавога абазначэння дадзенай тэхнікі можа стаць прычынай дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі. Гэта сітуацыя адзначаецца з году ў год ва ўсіх рэгіёнах вобласці і рэспублікі.

Калі пры руху па вуліцах і дарогах у цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці вы сталі відавочцам кіравання транспартам з няспраўнымі светлавымі прыборамі, неадкладна паведаміце аб гэтым у міліцыю на нумар 102. Своечасовае выяўленне і паведамленне аб дадзеных фактах можа выратаваць чыё-небудзь жыццё.

Дзмітрый БЕЛАДЗЕД,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga