У госці да Сонейка

Грамадства Свежыя навіны

Каб прыцягнуць дзяцей да здаровага ладу жыцця, садзейнічаць рухальнай актыўнасці, развіваць спрыт, трапнасць і хуткасць рухаў, у Гезгалаўскім яслях-садзе была праведзена спартыўная забава “У госці да Сонейка”.

Сонейка з вялікай радасцю вітала сваіх маленькіх сяброў, бо ўжо другі месяц запар яно пяшчотна і беражліва абдымае дзетвару сваімі цёплымі праменнямі, таму на тварыках у іх вяснушкі, а самі дзеткі даволі загарэлыя.

Падчас забавы выхаванцы ўспомнілі вершы, адгадалі загадкі пра лета, удзельнічалі ў летніх эстафетах, “вандравалі” разам з маленькім Сонейкам у драўлянай лыжцы. Закончылася мерапрыемства летняй дыскатэкай. Развітваючыся, дзеці прасілі: “Прыходзь часцей, Сонейка!”

Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны Гезгалаўскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: