Таямніцы трыдзявятага царства

Грамадства Свежыя навіны

Ужо не першы раз летнім часам збірае да сябе непаседлівых разумнікаў тэматычная пляцоўка “Інтэлектуальная вясёлка”.

На гэты раз дзяцей чакалі “Таямніцы трыдзявятага царства”.  Пад такой назвай прайшоў інтэлектуальны лабірынт для дзяцей 1-4 класаў у рамках праекта “Бібліятэка для дзяцей” у Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.

Удзельнікі мерапрыемства адгадвалі назвы казак, дапамагалі героям, вызначалі чароўныя рэчы, збіралі прыказкі, гулялі ў казачнае лато.

Прайсці па па казачным лабірынце дапамагла відэапрэзентацыя.

Усе ўдзельнікі засталіся ў добрым настроі і захацелі перачытаць яшчэ раз цікавыя кнігі з паліц школьнай бібліятэкі, каб паспяхова справіцца з наступнымі заданнямі праекта.

Алена СІЎКО,
бібліятэкар Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы         

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga