Шчырыя эмоцыi на штучнай траве

Свежыя навіны Спорт і турызм

У горадзе Дзятлаве на пляцоўцы са штучным пакрыццём каля стадыёна “Колас” адбыўся раённы фестываль масавага футбола “Адзін пераможца”.

Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы. Арганізатарамі выступілі Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, раённы фізкультурна-спартыўны клуб і Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”.

Па выніках спаборніцтваў пераможцам першага этапу футбольнага фестывалю сярод хлопчыкаў ва ўзросце 11-12 гадоў стаў Мацвей Вянско, другое месца ўзяў Уладзіслаў Шастак, трэцяе заваяваў Цімур Яцкевіч. У другім этапе ва ўзроставай групе 8-10 гадоў першае месца ў Аляксея Цюшляева, сярэбраны пераможца – Уладзіслаў Славіцкі, трэцяе месца заняў Ілля Якаўчык.

Ад Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” ўсе ўдзельнікі фестывалю на памяць аб сустрэчы атрымалі дыпломы, а пераможцы яшчэ і майкі.

Спаборніцтвы праходзілі з мэтай папулярызацыі і развіцця масавага футбола ў раёне, а таксама паэтапнага адбору лепшых гульцоў з ранняга ўзросту, далучэння дзяцей і падлеткаў да здаровага ладу жыцця.

Данііл АРЦЁМАЎ

Фота прадстаўніка раённай федэрацыі футбола Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga