Помнім тых, хто адстаяў мір і свабоду

Важнае Свежыя навіны Улада

3 ліпеня ў Дзятлаве, каля абеліска Славы, прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У памяць аб загінулых вянкі і кветкі да манумента ўсклалі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, афіцэры, работнікі арганізацый і ўстановаў Дзятлаўшчыны, навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава .

У Дзень Незалежнасці наша краіна ўспамінае ўсіх тых, хто загінуў на палях Вялікай Айчыннай вайны, адстойваючы для нас мір і свабоду, ахвяраў фашызму, якія так і не дачакаліся светлага Дня Перамогі, ушаноўвае подзвігі франтавікоў і ветэранаў, кажучы ім шчырае “Дзякуй”.

У Год народнага адзінства Дзень Незалежнасці стаў добрай нагодай, каб сабрацца разам і яшчэ раз парадавацца мірнаму небу над Беларуссю.

У знак памяці аб земляках, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, работнікі арганізацый раёна, прадстаўнікі прафсаюзнага руху ўсклалі кветкі і вянкі да помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.

Ірына СТЫРНІК    



Теги: