Не заплацілі страхавыя ўзносы – адміністрацыйная адказнасць

Важнае Грамадства Свежыя навіны

З 1 сакавіка 2021 года ўступіў у дзеянне Кодэкс Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях”.

Своечасовая выплата абавязковых страхавых узносаў у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва забяспечвае пенсійныя гарантыі грамадзян, а таксама гарантыі сацыяльнага забеспячэння ў выглядзе выплат дапамог па часовай непрацаздольнасці, дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і на пахаванне.

За нявыплату або няпоўную выплату ў вызначаны тэрмін абавязковых страхавых узносаў, а таксама ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у памеры больш за 20 базавых велічынь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць толькі для службовых або іншых упаўнаважаных асобаў плацельшчыка з ліку арганізацый або індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў, якія прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных або грамадзянска-прававых дагаворах, у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 20 базавых велічынь.

Не з’яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем нявыплата або няпоўная выплата ва ўстаноўлены тэрмін узносаў, калі яны выплачаны ў поўным аб’ёме не пазней дня выплаты заработнай платы.

Акрамя гэтага, плацельшчыкі абавязковых страхавых узносаў абавязаны прадастаўляць у Фонд па месцы пастаноўкі на ўлік устаноўленыя заканадаўствам звесткі і справаздачнасць.За непрадастаўленне службовай ці іншай упаўнаважанай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам ва ўстаноўленыя тэрміны дакументаў, справаздач, звестак ці іншых матэрыялаў у выпадках, калі абавязак іх прадастаўлення прадугледжаны заканадаўчымі актамі, або прадстаўленне такіх дакументаў, якія ўтрымліваюць недакладныя звесткі, з 1 сакавіка 2021 года прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф у памеры да 20 базавых велічынь.

Марыя ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga