Дадому – з медалямі

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Гродне прайшло першынство вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 гадоў нараджэння.

Наш раён на спаборніцтвах прадстаўлялі выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы: Вераніка Сідорчык, Мікіта Маргун, Расціслаў Гародка, Алеся Лагуцік, Дар’я Мазоль, Уладзіслаў Урбан і Ягор Альховік.

Спартсменам удалося заваяваць некалькі медалёў: першыя месцы ў бегу на 3000 і 1500 метраў занялі Дар’я Мазоль і Ягор Альховік. Срэбра і бронзу ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі ўзялі Вераніка Сідорчык і Алеся Лагуцік, другім у кіданні кап’я стаў Уладзіслаў Урбан.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны медалямі.

Данііл АРЦЁМАЎ

Фота Дзятлаўскай раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga