Бяспека ў грамадскіх месцах

Здарэнні і бяспека

Праваахоўныя органы вялікую увагу надзяляюць падтрыманню парадка на тэррыторыі Дзятлаускага раёна ў грамадскіх месцах.

З гэтай нагоды актыўна вядзецца абсталяванне тэррыторыі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна сістэмамі відэаназірання.

У райцэнтры камерамі відэаназірання абсталяваны плошча 17 Верасня, гарадскі парк, гандлёвыя аб’екты, аб’екты грамадскага харчавання і многія іншыя. Вядуцца работы па мантажы сістэмы відэаназірання ў мікрараёне вуліцы Навагрудскай. Абмяркоўваецца магчымасць абсталявання відэатэхнікай вуліц у Наваельні і Казлоўшчыне.

Наяўнасць відэакамер выхоўвае грамадзян, засцерагае іх ад парушэння закону, дапамагае праваахоўнікам хутчэй знайсці зламыснікаў.

Па выніках шасці месяцаў 2021 года на тэррыторыі раёна адзначаецца зніжэнне правапарушэнняў у грамадскіх месцах з 9 да 5, а колькасць хуліганстваў узрасла  з 1 да 2.

Заканадаўца вызначае дробнае хуліганства, як абразлівыя прыставанні да грамадзян, іншыя падобныя дзеянні, якія парушаюць парадак, дзейнасць арганізацый ці спакой людзей і якія выяўляюцца ў відавочнай непавазе да грамадства. Пад абразлівымі прыставаннямі маюцца на ўвазе: навязванне публічнай размовы, якая прыніжае чалавечую годнасць; заўвагі і наумысныя выказванні непрыстойнага зместу; надакучлівае торганне ці трыманне за вопратку, руку; спроба абняць, пацалаваць незнаёмку; наўмыснае загароджванне праходу; гвалтоўны ўваход у грамадскія месцы насуперак забароны асобаў, якія сочаць за парадкам; грубае парушэнне чаргі з выказваннем абразаў; напісанне нецэнзурных словаў на сценах і агароджах, у іншых месцах грамадскага карыстання; беспадстаўнае падняцце панікі ў грамадскім месцы; кіданне прадметаў у прахожых з вокнаў і балконаў (калі гэта не выклікала цялесных пашкоджанняў); падпальванне карэспандэнцыі ў паштовых скрынках; зрыванне плакатаў і афішаў. За падобныя паводзіны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічыняў або грамадскія работы або адміністрацыйны арышт. Адміністрацыйная адказнасть прадугледжана артыкулам 19.1 кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных прапарушэннях.

А вось артыкул 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае больш сур’ёзнае пакаранне за хуліганскія дзеянні.

Згодна з часткай 1 (хуліганства), наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выящляюць яўную непавагу да грамадства, суправаджаюцца гвалтам або пагрозай яго выкарыстання, або знішчэннем ці пашкоджаннем чужой маёмасці, або тыя, якія адрозніваюцца выключным цынізмам, — караюцца грамадскімі работамі, або штрафам, або папараўчымі работамі да 2 гадоў, або пазбаўленнем волі да 3 гадоў.

У частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (злоснае хуліганства) гаворка ідзе аб хуліганстве, учыненым паўторна, або групай асобаў, або звязаным з супраціўленнем асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, або звязаным з нанясеннем менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Такія дзеянні караюцца арыштам, або абмежаваннем волі да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі ад 1 да 6 гадоў.

Частка 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (асабліва злоснае хуліганства) пералічвае дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя з выкарыстаннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для нанясення цялесных пашкоджанняў, з выкарыстаннем выбуховых рэчываў або прыстасаванняў, або з пагрозай іх выкарыстання, пры адсутнасці прыкметаў больш цяжкага злачынства. Вінаваты прыгаворваецца да абмежавання волі ад 3 да 5 гадоў або пазбаўлення волі ад 3 да 10 гадоў.

Андрэй ЮШКЕВІЧ,
начальнік аддзела прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga