Андрэй Жыдко: “Форум стане драйверам для малога бізнесу”

Галоўнае Улада

У Беларусі праходзіць VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праводзіцца пад эгідай верхніх палат Парламентаў дзвюх краін – Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэральнага сходу Расіі.

Пра актуаліі і перспектывы супрацоўніцтва Дзятлаўскага рэгіёна з расійскімі партнёрамі расказаў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Жыдко:

– Расійская Федэрацыя з’яўляецца адным з самых значных эканамічных партнёраў нашага рэгіёна. За мінулы год экспарт у краіну-суседку склаў каля 2 мільёнаў 700 тысяч долараў ЗША. Флагманы ў гэтым напрамку – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, які больш за 80 % сваёй прадукцыі рэалізуе ў Расію, а таксама Дварэцкі льнозавод, які пастаўляе расіянам ільновалакно. Разам з тым, мы актыўна імпартуем прадукты сельскай гаспадаркі (сланечнік, рапс), прадукцыю хімічнай вытворчасці, якую не вырабляюць у нас. Самае актыўнае супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй наш рэгіён вядзе ў сферы санаторна-курортнага аздараўлення, больш за палову адпачываючых – грамадзяне Расіі.

У мінулым годзе з-за каранавірусу тэмпы супрацоўніцтва ў некаторай ступені замарудзіліся, аднак гэты год дае надзею: мы зможам не толькі дасягнуць мінулагодніх паказчыкаў па ўсіх відах знешнегандлёвых аперацый, але і ў значнай ступені перавысіць іх. Лічу, што форум рэгіёнаў з’яўляецца добрай пляцоўкай для наладжвання гандлёва-эканамічных сувязяў з братняй краінай. Спадзяюся, ён стане добрым драйверам для развіцця малога бізнесу нашага раёна, дапаможа знайсці новых партнёраў і паспяхова рэалізаваць сябе на расійскім рынку.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: