Мы за бяспечнае лета

Важнае Здарэнні і бяспека

Ужо некалькі гадоў на базе Таркачоўскага дзіцячага сада-пачатковай школы працуе аздараўленчы летнік “Дружба”.

У гэтым годзе яго наведваюць 8 вучняў ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў.

Нядаўна выхаванцы летніка пабывалі на экскурсіі ў горадзе Лідзе.

Першым прыпынкам стаў гарадскі парк атракцыёнаў. З задавальненнем дзеці  прагуляліся па сцяжынках парка, пакаталіся на атракцыёнах, пачаставаліся салодкімі прысмакамі.

Наступны прыпынак – Цэнтр бяспекі МНС. На інтэрактыўных пляцоўках супрацоўнікі МНС прапанавалі дзецям паўдзельнічаць у розных сітуацыях , у якія яны могуць трапіць у час пажару, дапамаглі прааналізаваць іх дзеянні. На працягу гадзіны дзеці падарожнічалі па краіне Бяспекі: набіралі нумар службы выратавання і выклікалі работнікаў МНС на дапамогу, “выбіраліся” з пакоя ва ўмовах моцнага задымлення, выконвалі тэставыя заданні, вызначылі для сябе месцы, куды катэгарычна нельга хадзіць і дзе нельга гуляць.

А ўжо ў летніку адбылася сустрэча з выратавальнікамі Дзятлаўскага МНС “Агонь памылак не даруе”, у час якой выхаванцы апраналі баявую амуніцыю, разглядвалі аварыйна-выратавальнае абсталяванне, нагадалі, што з’яўляецца прычынай пажараў і як неабходна сябе паводзіць, каб не трапіць у надзвычайную сітуацыю.

Святлана ЧАЙКА,
дырэктар летніка “Дружба” Таркачоўскага дзіцячага сада — пачатковай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: